У Пінску адзінаццацікласніца трапіла пад аўто, калі ішла па праезнай частцы
23.02.2018 11:55
—
Разное
Фота: gaibrest.by
Увечары 22 лютага ў Пінску 17-гадовая дзяўчына трапіла пад аўтамабіль, паведамляе gaibrest.by.
Здарэнне адбылося насупраць сквера "Партызан". 46-гадовы пінчук на аўтамабілі "Форд Гэлаксі" ехаў па дарозе ад ДК "Трыкатажнік" у напрамку вуліцы Першамайскай. Каля сквера "Партызан" ён збіў адзінаццацікласніцу, якая ішла па праезнай частцы, пазначыўшы сябе святлоадбіўнымі элементамі.
Пры ДТЗ дзяўчынка атрымала цялесныя траўмы. Яе шпіталізавалі ў нейрахірургічнае аддзяленне Пінскай гарадской лякарні.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.