З лякарні ў Баранавічах скралі крэсла-вазок
23.02.2018 11:04
—
Разное

Фота: pixabay.com
Следчы камітэт 22 лютага пачаў крымінальную справу па факце крадзяжу з Баранавіцкай гарадской лякарні.
23 студзеня ў міліцыю звярнуўся 42-гадовы галоўны лекар гэтага шпіталя. Ён падаў заяву, што ўвечары 22 студзеня невядомы скраў з хірургічнага аддзялення лякарні крэсла-вазок. Паводле інфармацыі nashkraj.by, шкода ўстанове ацэненая прыкладна ў 630 рублёў.