Міліцыя шукае мужчыну, які ўдарыў кандуктара ў электрычцы Орша — Мінск

Источник материала:  
22.02.2018 19:40 — Разное
Міліцыя шукае мужчыну, які ўдарыў кандуктара ў электрычцы Орша — Мінск
Фота: guvd.gov.by

Сталічная міліцыя шукае мужчыну, які ўдарыў кандуктара ў электрычцы Орша — Мінск, паведамляецца на сайце ГУУС Мінгарвыканкама.

Здарэнне адбылося 19 лютага. Як распавялі журналістам tut.by у міліцыі, пасажыры выпівалі ў вагоне электрычкі і паміж імі пачалася бойка. Разняць яе паспрабавалі кандуктары, але адзін з мужчын стукнуў кантралёра. Менавіта яго шукае міліцыя.

Прыкметы: на выгляд 30-40 гадоў, рост 170-180 сантыметраў, сярэдняга целаскладу, на кісці левай рукі — татуіроўкі. Быў апрануты ў шапку вязаную чорную з сінімі палосамі, адваротам, з эмблемай "Adidas", куртку-пухавік аранжавага колеру з каптуром, сінія джынсы і чаравікі чорнага колеру.

Тых, хто апазнае мужчыну альбо мае нейкую інфармацыю пра яго месцазнаходжанне, міліцыя просіць звяртацца ў Маскоўскае РУУС (вул. Грушаўская, 9) або па тэлефонах: +375 44 557-88-07, +375 29 610-99-31, +375 29 674-54-44 або 102.

←Алимбекова: Очень взволнована. Когда поняла, что победили, спрашивала - что мне делать, куда идти?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика