Пасажыр, які кінуўся пад цягнік у метро ў Мінску, атрымаў шматлікія пераломы

Источник материала:  
20.02.2018 21:34 — Разное
Пасажыр, які кінуўся пад цягнік у метро ў Мінску, атрымаў шматлікія пераломы
Фота: twitter.com/mc_maxim

Пасажыр, які кінуўся пад цягнік у метро ў Мінску, атрымаў шматлікія пераломы. Малады чалавек знаходзіцца ў бальніцы хуткай меддапамогі.

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося ў аўторак у 11.23 на станцыі “Плошча Леніна”. Падчас прыбыцця цягніка адзін з пасажыраў кінуўся пад яго з платформы. Машыніст выкарыстаў экстраннае тармажэнне, але ўдар быў моцны — мужчына трапіў у лабавое шкло цягніка, якое патрэскалася. Пацярпелага перадалі медыкам, а вось пасажыраў цягніка, які часткова заставаўся ў тунэлі, давялося выводзіць на платформу праз міжвагонныя дзверы. Затрымка ў руху цягнікоў на першай лініі склала каля паўгадзіны.

Праваахоўнікі высвятляюць матывы ўчынку маладога чалавека.

←белорусского рэпера задержали в России за наркотики

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика