У Гродне высвятляюць абставіны гібелі 12-гадовай школьніцы

Источник материала:  
20.02.2018 22:17 — Разное
У Гродне высвятляюць абставіны гібелі 12-гадовай школьніцы
Фота: sudexpert.gov.by

У Гродне высвятляюць абставіны гібелі 12-гадовай школьніцы. Позна ўвечары 19 лютага яе шпіталізавалі ў цяжкім стане з дыягназам "стан пасляклінічнай смерці, утапленне, атручэнне чадным газам". Раніцай у аўторак у бальніцы дзяўчынка памерла. Яна жыла ў шматкватэрным доме, у той вечар мылася ў ваннай, перад гэтым уключыла газавую калонку. Мяркуецца, што дзяўчынка ўчадзела і страціла прытомнасць, захлынулася вадой.

Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, дом агледзелі спецыялісты МНС, супрацоўнікі СК і эксперты. Тэрмінова праводзіцца судова-медыцынская экспертыза. Адзначаецца, што бачных пашкоджанняў на целе памерлай няма. Не выключана, што трагедыя адбылася з-за атручвання чадным газам, якое стала магчымым праз неналежную працу газавага абсталявання ў ванным пакоі.

←В Речице пьяный молодой водитель VW Golf протаранил забор, удирая от ГАИ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика