Полацкая маршрутка пры абгоне ўрэзалася ў два аўто

Источник материала:  
13.02.2018 20:31 — Разное
Полацкая маршрутка пры абгоне ўрэзалася ў два аўто
Фота: ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама

У Полацкім раёне маршрутка сутыкнулася з двума легкавымі аўтамабілямі. Падрабязнасці ДТЗ агенцтву БЕЛТА распавёў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

Здарэнне адбылося 13 лютага каля 11-й гадзіны. Маршрутная таксоўка з Наваполацка ехала міма вёскі Экімань. 47-гадовы кіроўца мікрааўтобуса пайшоў на абгон на абазначаным перакрыжаванні. Падчас абгону ён сутыкнуўся са спадарожным аўтамабілем, што рабіў левы паварот. Пасля гэтага маршрутка ўрэзалася ў "Волгу", якая стаяла на ўзбочыне, і з'ехала ў кювет.

Падчас ДТЗ у транспарце былі пяць пасажыраў. Адзін з іх,  62-гадовы палачанін, атрымаў пералом рэбраў.

Праваахоўнікі праводзяць праверку.

←Белорусские теннисистки сыграют в плей-офф Мировой группы Кубка Федерации против Словакии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика