На бягучым тыдні ў Беларусі захаваюцца невялікія маразы

Источник материала:  
12.02.2018 13:21 — Разное
На бягучым тыдні ў Беларусі захаваюцца невялікія маразы
Фота: БЕЛТА

На бягучым тыдні ў Беларусі захаваюцца невялікія маразы. У дзённыя гадзіны чакаецца не ніжэй за 7 градусаў марозу, у начныя гадзіны — не ніжэй за 12 градусаў.

У аўторак, 13 лютага, будзе невялікі снег. Уначы тэмпература паветра складзе ад -2 да -8 градусаў (на ўсходзе пры праясненнях — мінус 9-12), удзень — 1-7 марозу (на захадзе — ад 0 да -1 градуса). Невялікі снег магчымы і ў сераду, 14 лютага. У начныя гадзіны — ад -4 да -10 (пры праясненнях месцамі — 11-12 градусаў марозу), у дзённыя — ад -1 да -7 градусаў. Прыблізна такія ж умовы надвор’я захаваюцца і ў чацвер.

У пятніцу, 16 лютага, амаль па ўсёй Беларусі пройдзе мокры снег. Уначы прагназуецца 2-8 градусаў марозу, удзень — ад -3 да +2 градусаў.

←"Хардкорное лакшери порно": фильм "Пятьдесят оттенков" стал лидером проката в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика