У аэрапорце "Кіеў" затрымліваюцца рэйсы з-за бойкі беларускіх пасажыраў

Источник материала:  
09.02.2018 09:55 — Разное
У аэрапорце "Кіеў" затрымліваюцца рэйсы з-за бойкі беларускіх пасажыраў
Фота: udp.ua

Пасажыры двух рэйсаў пабіліся ў аэрапорце "Кіеў", бо не падзялілі самалёт, перадае espreso.tv.

У самалёта, які мусіў ляцець у егіпецкі Шарм-эш-Шэйх, у аэрапорце ўзнікла паломка. Замест яго падалі іншы самалёт, які мусіў вылецець у Мінск. Абураныя пасажыры беларускага рэйсу пачалі бойку і не пускалі пасажыраў, якія ляцелі ў Егіпет.

Паліцыянты, якія прыбылі на месца здарэння, проста назіралі за бойкай, якую не маглі спыніць. Бо канфлікт узнік у транзітнай зоне пасля пашпартнага кантролю.

На месца бойкі выклікалі памежнікаў. У выніку абодва рэйсы затрымліваюцца.

←Вышел обзор Samsung Galaxy Note 8, который подарили олимпийцам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика