У Барысаве жорстка забілі 38-гадовую жанчыну
Месца злачынства. Фота: sk.gov.by
Барысаўскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу аб жорсткім забойстве 38-гадовай жанчыны, паведамляе прэс-служба СК.
Цела жанчыны са шматлікімі цялеснымі пашкоджаннямі знайшлі зранку 3 лютага на кухні ў яе кватэры ў Барысаве. Па падазрэнні ў забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю, праваахоўнікі затрымалі 36-гадовага мужчыну. Афіцыйна непрацуючы мужчына некалькі месяцаў пражываў з загінулай на арандаванай кватэры.
Паводле папярэдней інфармацыі, напярэдадні ноччу п'яны мужчына пасварыўся з жанчынай, моцна збіў яе, а потым стаў біць яе кухоннай сякерай, нанёсшы некалькі ранаў, ад якіх жанчына памерла.
Потым мужчына выскачыў праз акно другога паверха і ўцёк з месца здарэння. На наступны дзень яго затрымалі на кватэры, якую ён знарок зняў, хаваючыся ад крымінальнага пераследу.