Кіроўца аўто ў Драгічынскім раёне прыкінуўся мертвым перад даішнікамі

Источник материала:  
05.02.2018 10:40 — Разное
Кіроўца аўто ў Драгічынскім раёне прыкінуўся мертвым перад даішнікамі
Фота: gaibrest.by

Нестандартна павёў сябе кіроўца "Аўдзі 6", якога спрабавалі спыніць інспектары ДАІ 4 лютага ў Драгічынскім раёне Брэстчыны, піша сайт gaibrest.by.

Здарэнне адбылося каля 4-й гадзіны раніцы каля вёскі Новая Папіна (Драгічынскі раён). Кіроўца не спыніўся на патрабаванне ДАІ і нават паспрабаваў уцячы. У пагоню за парушальнікам кінуліся некалькі аўтамабіляў ДАІ.

Ім удалося заблакаваць "Аўдзі". Але кіроўца перабраўся на задняе пасажырскае сядзенне і заблакаваў дзверы аўтамабіля знутры. Інспектары некалькі разоў прапанавалі кіроўцу выйсці з аўтамабіля, але ён затаіўся і не падаваў прыкмет жыцця. Каб дапамагчы кіроўцу і адчыніць дзверы аўто, інспектары разбілі шыбу. Мужчыну тэрмінова даставілі ў бальніцу, але там ён адмовіўся ад медагляду.

На 27-гадовага парушальніка склалі тры адміністрацыйныя пратаколы.

←602 километра за 6 суток. 56-летний лидчанин занял второе место в ультрамарафоне в Афинах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика