Пасля ДТЗ на выездзе з Мінска былі шпіталізаваныя дзве пасажыркі аўто
01.02.2018 10:58
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
Зранку 1 лютага, у 8.03, на выездзе з Мінска адбылося ДТЗ, у якім спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, паведамляе прэс-служба МНС. Інцыдэнт здарыўся на 14-м кіламетры Смілавіцкага тракту.
На месцы здарэння ратавальнікі пабачылі, што сутыкнуліся легкавы аўтамабіль "Фльксваген Пасат" і грузавы "Івека Дэйлі". Пры ДТЗ у "Фальксвагене" апынулася заціснутай 29-гадовая дзяўчына-пасажырка. Яе давялося дэблакаваць з дапамогай аварыйна-выратавальнага пнструменту. Пацярпелую перадалі медыкам.
Выратаваную дзяўчыну шпіталізавалі з дыягназам "пералом правага сцягна, чэрапна-мазгавая траўма". Таксама шпіталізацыя спатрэбілася яшчэ адной пасажырцы "Фальксвагена".