У Лідскім раёне на пажары загінула сям’я

Источник материала:  
30.01.2018 08:35 — Разное
У Лідскім раёне на пажары загінула сям’я
Фота: Fotolia

У Лідскім раёне на пажары загінула сям’я. Як інфармуе прэс-служба МНС Гродзенскай вобласці, трагічнае здарэнне адбылося ўначы 30 студзеня ў вёсцы Пескаўцы. Пажар пачаўся на лесвічнай пляцоўцы другога паверха двухпавярховага чатырохкватэрнага жылога дома. Агонь знішчыў канапу, якая там стаяла. Загінулі жыхары кватэры, якая знаходзіцца побач з эпіцэнтрам пажару — гаспадар (1957 года нараджэння), гаспадыня (1962 года нараджэння), іх сын (1987 года нараджэння).

Мяркуецца, што прычынай узгарання стала неасцярожнасць пры курэнні.

←Жена младше дочери: звезды, которые женились на ровесницах своих детей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика