Дзеці, пацярпелыя ў ДТЗ пад Валожынам, пераведзеныя ў Мінск
Фота: УДАІ МУС
Дваіх дзяцей, якія атрымалі сур'ёзныя траўмы у ДТЗ пад Валожынам, перавялі ў Мінск, перадае тэлеканал АНТ.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце ДТЗ са смяротным вынікам.
Як паведамлялася раней, аўтааварыя ў Валожынскім раёне здарылася ўвечары 28 студзеня. 35-гадовая жанчына ехала на "Опелі" па віленскай трасе ў бок Мінска. Разам з ёй у аўтамабілі былі чацвёра дзяцей.
Паводле папярэдняй інфармацыі, пры абгоне яна не справілася з кіраваннем, аўто занесла на сустрэчную паласу, дзе яно сутыкнулася з фурай. На месцы ДТЗ загінулі жанчына і двое яе дзяцей (12-гадовы і 10-гадовая дзяўчынка). 5-гадовая і 3-гадовая дочкі кіроўцы з траўмамі былі дастаўленыя ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні.
Вядома, што стаж кіроўцы — толькі тры гады, а на "Опелі" стаялі ўсесезонныя шыны.