У Мінску “заяц”, уцякаючы з тралейбуса, пакінуў заплечнік (фота)

Источник материала:  
26.01.2018 20:08 — Разное
У Мінску “заяц”, уцякаючы з тралейбуса, пакінуў заплечнік (фота)
Фота: guvd.gov.by

У Мінску “заяц”, уцякаючы з тралейбуса ад кантралёра, пакінуў заплечнік. Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, здарэнне адбылося каля 14-й гадзіны 21 студзеня на прыпынку “Дом быту” на праспекце Ракасоўскага. У тралейбусе 24-га маршрута кантралёр папрасіў маладога чалавека прад’явіць праязны білет. Ён паказаў талон, які быў “прабіты” двойчы. Пасля гэтага кантралёр прапанаваў выйсці з тралейбуса на прыпынку “для афармлення неабходных дакументаў”. Але хлопец не захацеў плаціць штраф і ўцёк. Пры гэтым ён пакінуў свой заплечнік.

Цяпер маладога чалавека шукаюць праваахоўнікі. Яны прапануюць яму звярнуцца ва ўпраўленне ўнутраных спраў Ленінскага раёна сталіцы, каб забраць свой заплечнік.

←Названы самые популярные спортивные события среди белорусских фанатов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика