Аўто жыхара Століншчыны правалілася ў Прыпяць на тонкім лёдзе
25.01.2018 21:27
—
Разное

Фота Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету
У Столінскім раёне каля аграгарадка Альшаны аўтамабіль праламіў лёд і праваліўся ў Прыпяць. Здарэнне адбылося 22 студзеня каля 18-й гадзіны, паведамлян БЕЛТА са словаў намесніка начальніка Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргея Штыка.
23-гадовы хлопец на аўтамабілі "Фальксваген Пасат" вырашыў парыбачыць і выехаў на старыцу ракі. Аднак лёд не вытрымаў вагі машыны і раскалоўся. Аўтамабіль часткова пагрузіўся ў ваду. На шчасце, кіроўца абышоўся толькі спалохам.
Аднак яго выезд на лёд прывёў да забруджвання паверхневых вод алейнымі плямамі. За парушэнне рэжыму ўтрымання водаахоўнай зоны ракі прыродаахоўная інспекцыя прыцягнула вяскоўца да адміністрацыйнай адказнасці.