У Мінскім раёне здзейсніў аварыйную пасадку мотадэльтаплан (фота)
24.01.2018 09:29
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
У Мінскім раёне здзейсніў аварыйную пасадку мотадэльтаплан. Здарэнне адбылося ўдзень 23 студзеня каля вёскі Азярцо. Мотадэльтаплан прызямліўся ў полі, у 400 метрах ад аўтадарогі. Як інфармуе прэс-служба МНС, пілот і пасажыр не пацярпелі. Сам лятальны апарат атрымаў механічныя пашкоджанні.
Абставіны і прычыны аварыйнай сітуацыі высвятляюцца.