У Гродзенскім раёне мужчына абліў сябе бензінам і патрабаваў журналістаў
Фота: Fotolia
У Гродзенскім раёне мужчына абліў сябе бензінам і патрабаваў журналістаў. Ён быў у стане алкагольнага ап’янення і спрабаваў прыцягнуць да сябе ўвагу.
Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў, здарэнне адбылося ўвечары 23 студзеня ў адной з вёсак раёна. Мужчына пасля таго, як абліў сябе бензінам, патэлефанаваў у рэдакцыю газеты “Гродзенская праўда” і распавёў пра свой намер учыніць самасуд. Журналіст цягнуў час і некалькі дзясяткаў хвілін размаўляў з вяскоўцам. У гэты час яго калегі патэлефанавалі праваахоўнікам.
У вёску прыехалі міліцыянеры на чале з начальнікам раённага аддзела ўнутраных спраў і ратавальнікі. Як можна меркаваць, мужчына быў затрыманы. Высветлілася, што яго падштурхнула на такі ўчынак нядаўняе папярэджанне ўчастковага міліцыянера: калі не перастане п’янстваваць, яго адправяць на прымусовае лячэнне. На шчасце, свае планы мужчына не паспеў рэалізаваць.