У Пінскім раёне ў сутыкненні аўтобуса і грузавіка пацярпелі 8 чалавек

Источник материала:  
23.01.2018 15:40 — Разное
У Пінскім раёне ў сутыкненні аўтобуса і грузавіка пацярпелі 8 чалавек
Здымак з архіву. Фота: Fotolia

У 7:40 раніцы 23 студзеня ў Пінскім раёне ў сутыкненні службовага аўтобуса і грузавіка пацярпелі 8 чалавек. ДТЗ адбылося на аўтадарозе Гомель — Кобрын каля вёскі Новы Двор. Як інфармуе сайт sb.by, на аўтобусе на працу ехалі работнікі дзіцячага аздараўленчага цэнтру “Світанак” (ён знаходзіцца ў 40 кіламетрах ад Пінска). Раптоўна грузавік выехаў на паласу сустрэчнага руху. Кіроўца аўтобуса паспеў зрэагаваць і з’ехаў на абочыну. Дзякуючы гэтаму ўдалося пазбегнуць лабавога сутыкнення, грузавік толькі крыху зачапіў аўтобус.

Пасажыры пацярпелі з-за разбітых вокнаў — скардзіліся на рэзь у вачах. Спачатку ў Пінскую цэнтральную бальніцу завезлі сем чалавек. Пазней па дапамогу да медыкаў звярнуўся яшчэ адзін пасажыр. Аднак сур’ёзных пашкоджанняў людзі не атрымалі, ім прызначылі курс лячэння, нікога не шпіталізавалі. Была прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Мяркуецца, што кіроўца грузавіка заснуў за рулём, таму ён і выехаў на паласу сустрэчнага руху.

←Водитель перевернувшегося Citroen ищет свидетелей того, что он выпил уже после ДТП. Но все зря

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика