"Крайслер" і трактар сутыкнуліся ў Калодзішчах пад Мінскам
23.01.2018 12:26
—
Разное

Фота: ДАІ Мінскай вобласці
У пасёлку Калодзішчы-2 пад Мінскам сутыкнуліся легкавік і трактар, паведамляе tut.by са спасылкай на ДАІ Мінскай вобласці.
Аварыя адбылася 22 студзеня каля 12-й газдіны. 42-гадовы кіроўца "Крайслера" абганяў спадарожны аўтамабіль і выехаў на раздзяляльную паласу. Там ён урэзаўся ў трактар, які таксама ехаў у спадарожным напрамку.
Пры ДТЗ кіроўца легкавіка атрымаў лёгкія траўмы. Шпіталізаваць яго не спатрэбілася.
Выявілася, што кіроўца "Крайслера" быў пазбаўлены правоў кіравання да 2020 года за язду ў нецвярозым выглядзе. да таго ж, ён быў за рулём п'яны.
22-гадовы кіроўца трактара ўвогуле ніколі не атрымліваў пасведчанне кіроўцы. Але акрамя таго ён цяпер пазбаўлены права кіравання да 2020 года за язду ў нецвярозым стане.