Кабіна дызель-цягніка загарэлася ў Кобрынскім раёне
23.01.2018 08:12
—
Разное
Фота: vk.com/za_rulem_kobrin
Пажар у кабіне дызель-цягніка здарыўся ўвечары ў Кобрынскім раёне. Цягнік рухаўся па маршруце Брэст-Пінск. Надзвычайнае здарэнне адбылося каля вёскі Гарадзец Кобрынскага раёна прыкладна ў 19.50, перадае БЕЛТА.
Паводле інфармацыі МНС, загарэлася кабіна ў хваставой частцы саставу. Пасажыры і чыгуначнікі самастойна пакінулі цягнік. Ратавальнікам удалося аператыўна патушыць агонь.
Пажар пашкодзіў у цягніку маторны адсек. Пацярпелых пры інцыдэнце няма.
Дакладную прычыну здарэння высветляць эксперты.