На “Пінскдрэве” загінуў 38-гадовы рабочы
22.01.2018 19:40
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net
На “Пінскдрэве” загінуў 38-гадовы рабочы. Трагічнае здарэнне адбылося 19 студзеня ў цэху фанернага завода холдынгавай кампаніі. Мужчына хацеў падправіць на канвееры бервяно. Ён падняў ахоўную агароджу і, не выключаючы лінію, зайшоў унутр (гэта парушэнне тэхнікі бяспекі). Там яго прыціснула “лапай”, якая захоплівае бервяно і падае яго на станок. Рабочы атрымаў цяжкія траўмы і памёр па дарозе ў бальніцу, інфармуе сайт sb.by.
Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі на “Пінскдрэве”. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.