У гродзенскі выцвярэзнік трапіў мужчына з эквівалентам 10 тысяч долараў

Источник материала:  
22.01.2018 13:27 — Разное
У гродзенскі выцвярэзнік трапіў мужчына з эквівалентам 10 тысяч долараў
Фота: sb.by

Незвычайны кліент трапіў днямі ў гродзенскі выцвярэзнік, піша sb.by. Пры сабе мужчына меў вялікую суму замежнай валюты. Падрабязнасці распавёў капітан міліцыі, старшы інспектар-дзяжурны выцвярэзніка Аляксандр Сяліла

Гродзенец быў на заробках у Еўропе і вярнуўся адтуль на радзіму. Калі яго прывезлі ў выцвярэзнік, у мужчыны была буйная сума валюты, эквівалентная 10 тысячам долараў. 

"Нумары купюр шведскіх крон перапісвалі амаль тры гадзіны. Паведамілі пра "знаходку" сястры гэтага грамадзяніна, якая забрала яго і грошы пад сваю адказнасць", — паведаміў міліцыянт.

Дарэчы, навагоднюю ноч у гродзенскім выцвярэзніку правялі шэсць чалавек.

←Эротическая провокация: видеоролик от сервиса по поиску жилья посмотрели 12 миллионов человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика