У Дзяржынскім раёне шукаюць 4-гадовага хлопчыка (фота)
Фота: uvd-mo.gov.by
У Дзяржынскім раёне шукаюць 4-гадовага хлопчыка. Яшчэ 20 лістапада разам з бацькам Сяргей Ільін знік у невядомым кірунку. Прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці адзначае, што дагэтуль месцазнаходжанне хлопчыка невядомае. Праваахоўнікі апублікавалі яго фота, прыкметы ды просяць грамадзян дапамагчы ў пошуку.
Шукаюць Сяргея Ільіна і валанцёры. У абвестцы, распаўсюджанай пошукава-ратавальным атрадам “Анёл”, адзначаецца, што хлопчык жыў у вёсцы Навінка Дзяржынскага раёна. Праз восем дзён пасля яго знікнення “было вынесена рашэнне суда аб тым, што Сярожа павінен жыць з маці”.
Дарэчы, летам мінулага года ў Дзяржынскім раёне знікаў 10-гадовы хлопчык, яго знайшлі ў Мінску. Варта нагадаць яшчэ адну гісторыю. У лістападзе 2017-га жыхарка Мінска знайшла ў Крыме свайго 10-гадовага сына, які ў 2013-м знік у Беларусі разам з бацькам.