У Пухавіцкім раёне ратавалі пенсіянера, які праваліўся пад лёд
16.01.2018 10:12
—
Разное

Фота: mchs.gov.by
У Пухавіцкім раёне ратавалі пенсіянера, які праваліўся пад лёд. Здарэнне адбылося раніцай 15 студзеня на рацэ Талька. Мужчыну выратавалі супрацоўнікі МНС, у шпіталізацыі ён не меў патрэбы, інфармуе прэс-служба ратавальнікаў.
БЕЛТА дадае, што 69-гадовы мужчына ішоў па лёдзе ў бок садовага таварыства. Ён апынуўся па пояс у вадзе ў 50 метрах ад берагу і самастойна не мог вызваліцца.
13 студзеня ў Смалявіцкім раёне пад лёд праваліліся двое рыбакоў (на здымку), адзін з іх загінуў.