У Турцыі самалёт выкаціўся з пасадачнай паласы і завіс над абрывам

Источник материала:  
14.01.2018 16:54 — Разное
У Турцыі самалёт выкаціўся з пасадачнай паласы і завіс над абрывам
Фота: Кадр з відэа

У Турцыі пасажырскі самалёт выкаціўся з пасадачнай паласы і завіс над абрывам. Інцыдэнт здарыўся ў горадзе Трабзон. Самалёт “Боінг” належыць авіякампаніі Pegasus Airlines, ён прыбыў з Анкары. Відэа з месца здарэння трапіла на YouTube.

На борце было 162 пасажыры і шэсць сябраў экіпажу. Усіх эвакуявалі, ніхто не пацярпеў, паведамляюць замежныя СМІ. Пасля інцыдэнту аэрапорт Трабзона зачынілі на некалькі гадзінаў.

Лайнер паднялі з абрыву тросам. Ужо вядома, што пілоты страцілі кіраванне, калі выконвалі манеўры.

 

←Пантонны мост ля Жыткавічаў адновяць, калі дазволіць надвор’е

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика