У Мінску п’яны пенсіянер пагражаў сякерай сваім суседзям
12.01.2018 17:41
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: Delfi
У Мінску п’яны пенсіянер пагражаў сякерай сваім суседзям. Здарэнне адбылося ў адным з жылых дамоў па вуліцы Казлова. Як інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”, 60-гадовы мужчына сказаў суседзям, што збіраецца іх забіць. Пасля гэтага яны патэлефанавалі ў міліцыю і на месца выехала група затрымання. Праваахоўнікі пабачылі зламысніка на лесвічнай пляцоўцы: з сякерай у руках ён нецэнзурна лаяўся і пагражаў суседзям, спрабаваў узламаць іх дзверы.
Міліцыянеры затрымалі пенсіянера. Ён, дарэчы, не змог патлумачыць сваіх дзеянняў. Распачатая крымінальная справа, мужчыне пагражае да 2 гадоў пазбаўлення волі.