Тры чалавекі трапілі ў лякарню пасля масавага ДТЗ у Мінску
12.01.2018 12:29
—
Разное

Фота: sudexpert.gov.by
У трайным ДТЗ на вуліцы Ваўпшасава ў Мінску пацярпелі тры чалавекі. Здарэнне адбылося зранку 12 студзеня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Па звестках ДАІ, кіроўца аўтамабіля "Джылі" выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з легкавым "Рэно". Пасля гэтага ў "Рэно" ўрэзалася "Таёта", якая ехала за ім. У шпіталь з траўмамі былі дастаўленыя кіроўца і пасажыр "Рэно", а таксама дзяўчына-кіроўца "Джылі".
На месцы аварыі працавалі супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група з экспертамі ўпраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Мінску.