Муж і жонка загінулі на пажары ў Лідскім раёне
12.01.2018 09:41
—
Разное
Фота: БЕЛТА
Два чалавекі загінула на пажары ў Лідскім раёне 11 студзеня, інфармуе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паведамленне пра пажар жылога дома ў вёсцы Яўсеевічы ратавальнікі атрымалі каля 17-й гадзіны. Агонь знішчыў дах, перакрыцці і маёмасць, пашкодзіў сцены. На пажары загінулі 83-гадовы муж і 72-гадовая жонка.
Прычына пажару высвятляецца.
Агулам за мінулыя суткі на Гродзеншчыне адбылося шэсць пажараў. Дзякуючы аўтаномнаму пажарнаму апавяшчальніку ўдалося выратаваць двух чалавек у Навагрудскім раёне.