Аўтамабіль BMW у Віцебску насмерць збіў жанчыну

Источник материала:  
11.01.2018 22:25 — Разное
Аўтамабіль BMW у Віцебску насмерць збіў жанчыну
Фота: ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама

56-гадовая жанчына ў Віцебску загінула пад коламі аўтамабіля. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

ДТЗ са смяротным вынікам адбылося 11 студзеня ў 18.45 на вуліцы Зеленагурскай. 18-гадовы кіроўца BMW збіў жанчыну, якая пераходзіла праезную частку ў непрызначаным месцы.

Відавочцы кажуць, што жанчына пераходзіла праезную частку, калі па дарозе ехалі два аўтамабілі. Адзін з іх прапусціў пешахода, а другі за машынай не заўважыў чалавека і не змог своечасова затармазіць. 

Праваахоўнікі высвятляюць усе акалічнасці здарэння.

←Социально-экономический прогноз-2018 будет выполнен, лишь если сойдутся все звезды

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика