У Мінску, магчыма, з-за бонсцікаў знік дзесяцігадовы хлопчык

Источник материала:  
11.01.2018 13:11 — Разное
У Мінску, магчыма, з-за бонсцікаў знік дзесяцігадовы хлопчык
Здымак з сацсетак.

Дзесяцігадовага Данііла Сакалоўскага збіраецца шукаць група пошукавага-выратавальнага атрада “Анёл”. Пра гэта Еўрарадыё распавёў кіраўнік “Анёла” Сяргей Коўган.

Коўган: “Мы праінфармавалі кіроўцаў таксі і СМІ, каб нам аказалі дапамогу, каб знайсці месцазнаходжанне хлопца ці сведкаў. Мы зараз высвятляем максімальна вузкі квадрат для пошукаў”.

Хлопчык знік 10 студзеня, адразу пасля ўрокаў. Апошнім, хто яго бачыў, быў аднакласнік. Як распавяла маці Данііла Вера парталу tut.by, хлопчыку сказалі, што той узяў чужых бонсцікаў, ён пакрыўдзіўся. Пасля гэтага Данііл плакаў на ўроку, а адразу пасля ўрокаў знік. Камера відэаназірання зафіксавала, як ён сыходзіў са школы разам з іншымі дзецьмі.

Таксама маці Данііла паведаміла, што сын размаўляў з татам, які працуе ў гэтай жа школе настаўнікам. Той узяў Данііла за руку і сказаў: “Ідзі патэлефануй бабулі і скажы, што нарабіў”. Сёння зранку тата шукаў Данііла ў Лошыцкім парку, а маці ў пад’ездах дамоў па суседстве.

БЕЛТА дадае, што хлопчык раней ужо сыходзіў з дому. Тлумачыў свае дзеянні праблемамі ў школе. Звычайна яго знаходзілі ў гандлёвых цэнтрах.

←У Беларусі пахаладае да канца тыдня

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика