Аўтамабіль у Мачулішчах збіў дзяўчынку, якая перабягала дарогу

Источник материала:  
10.01.2018 17:24 — Разное
Аўтамабіль у Мачулішчах збіў дзяўчынку, якая перабягала дарогу
Фота: ДАІ Мінскага раёна

У пасёлку Мачулішчы пад Мінскам легкавік збіў 14-гадовую дзяўчынку. Пра гэтае ДТЗ агенцтву БЕЛТА паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Мінскага раёна Кацярына Сільчанка.

Здарэнне адбылося зранку 10 студзеня. На вуліцы Гвардзейскай аўтамабіль Citroen Xsara збіў дзяўчынку, якая перабягала праезную частку не па пешаходным пераходзе. Непаўналетняя дзяўчынка атрымала траўмы і была дастаўленая ў шпіталь.

Па факце ДТЗ вядзецца праверка.

←БелАЗ готов продавать грузовики за биткоины

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика