У Лідзе адбыўся пажар у аддзяленні “Беларусбанка”
10.01.2018 11:17
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА
У Лідзе ўвечары 9 студзеня адбыўся пажар у аддзяленні “Беларусбанка”. Спрацавала сістэма аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі. Агонь паспеў знішчыць электрычны выключальнік.
Прычына ўзгарання яшчэ высвятляецца. Мяркуецца, што яго прычынай магло быць парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак, электраабсталявання (адбылося кароткае замыканне выключальніка), інфармуе прэс-служба МНС.