У Кіраўскім раёне застрэліўся пенсіянер, у якога з-за анкалогіі былі моцныя болі

Источник материала:  
09.01.2018 16:11 — Разное
У Кіраўскім раёне застрэліўся пенсіянер, у якога з-за анкалогіі былі моцныя болі
Фота: sudexpert.gov.by

У Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці застрэліўся пенсіянер, у якога з-за анкалогіі былі моцныя болі. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, трагічнае здарэнне адбылося на хутары 4 студзеня. Паводле папярэдніх звестак, мужчына здзейсніў стрэл у галаву. Канчатковыя высновы аб прычынах смерці, пра наяўнасць ці адсутнасць у крыві алкаголя будуць зробленыя пасля правядзення некалькіх экспертыз.

Мужчыне было 70 гадоў. Праваахоўнікі знайшлі ў яго доме прадмет, падобны на пісталет. Таксама ў памяшканні былі патроны рознага калібру і абрэз незарэгістраванай паляўнічай стрэльбы. Каб высветліць, ці з’яўляюцца прадметы агнястрэльнай зброяй, будзе праводзіцца судова-балістычная экспертыза. Праверку праводзіць Кіраўскі раённы аддзел Следчага камітэта.

←Арина Соболенко вышла в четвертьфинал парного разряда турнира в Австралии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика