У чацвер у Беларусі будзе +6, а таксама дождж з мокрым снегам
03.01.2018 12:50
—
Разное
Фота: БЕЛТА
Воблачнае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў чацвер, 4 студзеня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі, удзень прагназуюцца невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы 5-10 метраў за секунду, па захадзе з парывамі да 14 метраў за секунду.
Слупок тэрмометра ўначы пакажа ад 1 градуса марозу да 4 цяпла. Удзень прагназуецца +1...+6 градусаў.