Кіроўца грузавіка заснуў за рулём і загінуў у аварыі
23.12.2017 10:30
—
Разное
Фота з адкрытых крыніцаў
Кіроўца грузавіка заснуў за рулём і загінуў у аварыі. Такое здарэнне адбылося 22 снежня ў першай палове дня ў Старадарожскім раёне. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на Мінскую абласную ДАІ, 44-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці кіраваў аўтамабілем Mercedes-Benz Atego. Машыну вынесла ў кювет, дзе аўтамабіль наскочыў на пясчаны насып і стойку дарожнага знака. Кіроўца атрымаў моцныя пашкоджанні і сканаў на месцы здарэння.
За мінулыя суткі на тэрыторыі Мінскай вобласці адбылося пяць аварыяў, у выніку якіх адзін чалавек загінуў і яшчэ чацвёра былі траўмаваныя.