На гомельскім вакзале расіянін загінуў, скочыўшы з другога паверху

Источник материала:  
22.12.2017 21:50 — Разное
На гомельскім вакзале расіянін загінуў, скочыўшы з другога паверху
Фота: rw.by

На чыгуначным вакзале Гомеля загінуў грамадзянін Расіі, які саскочыў з другога паверха будынку. Падрабязнасці трагедыі агенцтву БЕЛТА паведаміў гомельскі транспартны пракурор Сяргей Казакевіч.

Здарэнне адбылося ўвечары. Па словах відавочцаў, мужчына нейкі час бесперапынна хадзіў па вакзале з аднаго канца ў другі. Потым ён падняўся на другі паверх, стаў на парэнчы лесвіцы і раптам зваліўся наніз.

Пры падзенні ён атрымаў цяжкія траўмы, ад якіх памёр праз некалькі гадзінаў у лякарні. 

42-гадовы расіянін, які меў на радзіме судзімасць, пражываў у Гомельскім раёне з мясцовай жыхаркай. Перыядычна ён выязджаў на заробкі. Жанчына распавяла, што раней ён ужываў наркотыкі, апошнім часам моцна злоўжываў алкаголем.

Праверкай інцыдэнту займаецца следства.

←МОК пожизненно дисквалифицировал 11 российских спортсменов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика