У суботу ў Беларусі прагназуюць снег з дажджом і парывісты вецер
15.12.2017 13:07
—
Разное
Фота: pixabay.com
16 снежня ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У асобных раёнах па паўднёвым усходзе пройдуць моцныя ападкі. Чакаецца слабы галалёд, месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе пераменных напрамкаў 4-9 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў за секунду.
Уначы слупок тэрмометра будзе паказваць ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла. Удзень ён падымецца да 0...+6 градусаў.