Выставілі абвінавачанне кіроўцу грузавіка, пад коламі якога загінула дзяўчынка

Источник материала:  
13.12.2017 11:08 — Разное
Выставілі абвінавачанне кіроўцу грузавіка, пад коламі якога загінула дзяўчынка
Фота: tut.by

Выставілі абвінавачанне кіроўцу грузавіка, пад коламі якога ў Мінску загінула 11-гадовая дзяўчынка. Трагічнае здарэнне адбылося 2 снежня каля гандлёвага цэнтру “Замак”. Аўтамабіль наехаў на людзей на пешаходным пераходзе. У бальніцу трапілі чатыры чалавекі, у тым ліку 7-гадовы брат загінулай дзяўчынкі.

Як інфармуе партал tut.by, 55-гадоваму кіроўцу выставілі абвінавачанне па артыкуле “Парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека”. Ён знаходзіцца пад вартай. Афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова ў эфіры “Альфа Радыё” распавяла, што грузавік два гады быў без тэхагляду, за што сёлета кіроўцу прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці. Падчас наезду на людзей мужчына быў цвярозы, гэта засведчыла экспертыза. Па адной з версій, у грузавіка не спрацавалі тармазы.

←Андриевский: в Европе устранение аварий на газопроводах четко отлажено

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика