Лідскія памежнікі абстралялі джып, які ўцякаў ад іх

Источник материала:  
12.12.2017 08:31 — Разное
Лідскія памежнікі абстралялі джып, які ўцякаў ад іх
Фота: gpk.gov.by

Уначы 11 снежня лідскія памежнікі затрымалі 38-гадовага жыхара Гродзенскай вобласці, які спрабаваў уцячы ад іх, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта

У населеным пункце Шаўры памежнікі звярнулі ўвагу на падазроны джып, які ехаў з выключанымі фарамі ў бок вёскі Нача. праз нейкі час гэты самы аўтамабіль адправіўся ў зваротным напрамку. Памежнікі запатрабавалі ад кіроўцы спыніцца, але ён праігнараваў патрабаванне і паспрабаваў уцячы. 

Не бачачы іншага спосабу спыніць аўтамабіль, памежнікі адкрылі агонь па колах аўтамабіля. Пасля нядоўгага пераследу ўцекача затрымалі ў вёсцы Радунь. 

Цяпер затрыманага правяраюць на датычнасць да супрацьпраўнай дзейнасці. Акрамя таго, на яго склалі два адміністрацыйныя пратаколы — за непадпарадкаванне і парушэнне памежнага рэжыму. Мужчыну пагражае штраф да 2300 рублёў (100 базавых велічыняў) або адміністрацыйны арышт.

←Топ-5 самых дорогих квартир столицы, которые продавали в 2017 году

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика