У сутарэнні мінскага дома міліцыянты знайшлі склад піратэхнікі на $20 тысяч

Источник материала:  
08.12.2017 18:52 — Разное
У сутарэнні мінскага дома міліцыянты знайшлі склад піратэхнікі на  тысяч
Фота: guvd.gov.by

Цэлы склад піратэхнікі знайшлі супрацоўнікі Ленінскага РУУС Мінска ў сутарэнні аднаго з жылых дамоў на праспекце Ракасоўскага, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі

Знойдзеная піратэхніка належыць індывідуальнаму прадпрымальніку, які разам з сям'ёй жыве ў гэтым самым доме. Прадпрымальнік распавёў, што агульная сума тавару складае каля 20 тысяч долараў. 

Супрацоўнікі ўпраўлення яшчэ падлічваюць піратэхніку. На сёння колькасць улічанай піратэхнікі перавышае 150 тысяч адзінак. Паведамляецца, прадпрымальнік займаўся продажам піратэхнічных вырабаў.

Захоўванне піратэхнікі парушала заканадаўства, таму міліцыянты забралі знойдзены тавар. Цяпер ідзе праверка, па выніках якой дзеянням прадпрымальніка дадуць прававую ацэнку.

←Преподавателям почти на треть подняли тарифные оклады

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика