У Брэсцкай вобласці загінулі два чалавекі, на іх упалі аўтамабілі
08.12.2017 13:02
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: 112.by
У Брэсцкай вобласці ў першы тыдзень снежня загінулі два чалавекі, на іх упалі аўтамабілі. Машыны сарваліся з дамкратаў падчас правядзення рамонтных прац.
Як інфармуе сайт sb.by, адзін з трагічных выпадкаў адбыўся ў вёсцы Хомск Драгічынскага раёна. 66-гадовы мясцовы жыхар рамантаваў на падворку аўтамабіль ToyotaCamry. Жонка паклікала яго ў дом. Калі мужчына вылазіў з-пад машыны, ён зачапіў дамкрат. У выніку аўтамабіль упаў на яго.
Другі выпадак адбыўся ў вёсцы Галоўнінцы Ляхавіцкага раёна. На тэрыторыі майстэрняў прадпрыемства “Белпрампрыбор” 57-гадовы мужчына мяняў кола ў аўтамабілі МАЗ. Калі ён даставаў з-пад машыны манціроўку, зачапіў дамкрат. Траўмы былі смяротныя.