П'яны жыхар Быхаўскага раёна спрабаваў падпаліць запраўку

Источник материала:  
05.12.2017 17:55 — Разное
П'яны жыхар Быхаўскага раёна спрабаваў падпаліць запраўку
Фота: pixabay.com

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на 20-гадовага жыхара Быхаўскага раёна за спробу падпалу запраўкі ў Магілёве. За хуліганства хлопцу пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

22 лістапада каля 6.00 нецвярозы хлопец з дапамогай запальнічкі спрабаваў падпаліць шыны на тэрыторыі запраўкі, але гэта яму не ўдалося. Тады ён пачаў падпальваць пажарную шафу, якая вісела на сцяне запраўкі. Пачуўшы, як спрацаваў сігнал пажарнага апавяшчальніка, малады чалавек уцёк з месца здарэння. 

Прыйшоўшы дадому, хлопец выявіў, што на ім няма курткі і чаравікаў. Тады ён затэлефанаваў у міліцыю і заявіў аб крадзяжы. Міліцыянты, якія прыбылі на выклік, высветлілі, што хлопец мае дачыненне да спробы падпалу запраўкі. Дарэчы, "зніклыя" рэчы знайшліся ў знаёмых, дзе хлопец адзначаў чужы дзень нараджэння і пакінуў сваю вопратку і абутак.

Як паведамляюць у Следчым камітэце, пасля экспертызы крымінальная справа можа быць перакваліфікаваная — з хуліганства на наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці.

←Словарь плохого и хорошего начальника – как правильно разговаривать с подчиненными

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика