У Мінску легкавік знёс прыпынак грамадскага транспарту (фота)

Источник материала:  
05.12.2017 13:56 — Разное
У Мінску легкавік знёс прыпынак грамадскага транспарту (фота)
Фота: ДАІ

У Мінску легкавік знёс прыпынак грамадскага транспарту. Здарэнне адбылося ў аўторак прыблізна каля 12-й гадзіны. Аўтамабіль Skoda рухаўся па вуліцы Клары Цэткін з боку плошчы Мяснікова ў бок плошчы Багушэвіча. Раптам машыну занесла і яна пратараніла прыпынак. На шчасце, у той момант там не было людзей.

Як інфармуе сайт sb.by, кіраваў аўтамабілем 36-гадовы кіроўца. Вядома, што ён быў цвярозы. Машына належыць прадпрыемству, яна была на зімовай гуме, дадае БЕЛТА.

←В Минске опять выставили на продажу Чижовский рынок. Начальная цена - почти 2 миллиона долларов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика