У страшным ДТЗ у Мазырскім раёне загінуў чалавек, яшчэ двое шпіталізаваныя

Источник материала:  
04.12.2017 16:58 — Разное
У страшным ДТЗ у Мазырскім раёне загінуў чалавек, яшчэ двое шпіталізаваныя
Фота: mchs.gov.by

Сур'ёзная аўтааварыя з трагічным фіналам адбылася зранку 4 снежня ў Мазырскім раёне, паведамляе прэс-служба МНС

Каля 9-й гадзіны раніцы мазырскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра ДТЗ з удзелам двух легкавых аўтамабіляў на трасе Р-31 Мазыр-Ельск каля вёскі Пянькі.

На месцы здарэння яны пабачылі, што ўлабавую сутыкнуліся два "Фальксвагены" — "Пасат" і "Гольф 2". Усярэдзіне аўтамабіляў заціснутымі апынуліся абодва кіроўцы. Паведамляецца, што яны былі ў прытомнасці. Для дэблакавання ратавальнікі выкарысталі спецыяльны інструмент. 

БЕЛТА ўдакладняе, што кіроўца "Гольфа" загінуў. Медыкі шпіталізавалі пасажырку гэтага аўтамабіля, а таксама кіроўцу "Пасата".

←"Спасать людей, а не машину!". Как действовать, если отказали тормоза? Советы Сергея Овчинникова

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика