Што вядома пра Паўла Т. — падазраванага ў рабаванні банка ў Магілёве
04.12.2017 12:25
—
Разное

Фота з сацыяльных сетак.
Аб рабаванні аддзялення "Беларусбанка" у Магілёве чулі ўсе жыхары дзевяціпавярховікі па Мінскай шашы, на самым выездзе з горада. Але вось пра тое, што некалькі месяцаў у гэтым доме жыў Павел Т., якога падазраюць у рабаванні і захопе закладнікаў, не ведае ніхто з яго суседзяў.
У панэльцы пракураныя лесвічныя клеткі, на сценах — тэксты расійскага рэпера Гуфа. Паштовыя скрыні не зачыняюцца, а чутнасць у пад'ездах вельмі жорсткая: стоячы на ліфтавай пляцоўцы, я чую, як недзе плача дзіця, а яшчэ недзе працуе мікрахвалеўка.