Мужчыне стала блага за рулём, ён паспеў прыпаркавацца і памёр

Источник материала:  
02.12.2017 14:32 — Разное
Мужчыне стала блага за рулём, ён паспеў прыпаркавацца і памёр
Фота: komkur.info

У Бабруйску 64-гадовы мужчына адчуў сябе блага за рулём, паспеў прыпаркавацца і памёр. Здарэнне адбылося 1 снежня на паркоўцы ля крамы па вуліцы Урыцкага, піша “Коммерческий курьер”.

Паводле выдання, звалі мужчыну Фёдар Іванавіч. Раніцай разам з жонкай Наталляй Аляксандраўнай і ўнучкай Настассяй яны на старэнькім ВАЗ 2106 выехалі з вёскі Ламбова, у якой пражываюць. На пад'ездзе да скрыжавання з вуліцай Мінскай кіроўцу стала дрэнна. Ён паспеў збочыць на паркоўку.

Жонка памёрлага патлумачыла, што ў гэты дзень мужчына павінен быў здаваць аналіз крыві і яны акурат ехалі ў паліклініку. Ён меў праблемы з сэрцам, дагэтуль яго не аднойчы забіралі на хуткай у рэанімацыю. Фёдару Іванавічу павінны былі рабіць перасадку, але не паспелі.

 

←Минское "Динамо" играет в гостях с "Салаватом Юлаевым". Онлайн TUT!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика