Пасля нападу быка мужчына ў Маладзечанскім раёне трапіў у рэанімацыю
28.11.2017 15:15
—
Разное

Фота: pixabay.com
Цяжкія траўмы ад нападу быка атрымаў мужчына ў Маладзечанскім раёне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УУС Мінаблвыканкама.
25 лістапада з лякарні ў Маладзечанскае РАУС паведамілі, 23 лістапада да іх паступіў 65-гадовы мужчына з фермы каля вёскі Лабачоўка. У яго было пранікальнае раненне брушной поласці і пашкоджанне кішэчніка.
Міліцэйская праверка выявіла, што траўму пацярпеламу мужчыну прычыніў бык. Гэта адбылося падчас узважвання жывёлы.
Праверку па факце здарэння праводзяць следчыя.