Сталкер з Беларусі загінуў у Чарнобыльскай зоне ва Украіне

Фота: Белсат
У Чарнобыльскай зоне ва Украіне загінуў сталкер з Беларусі. 33-гадовы мужчына спрабаваў залезці на радыёлакацыйную вежу каля адселенага закрытага ваеннага аб’екта "Чарнобыль-2", але сарваўся з 15-метровай вышыні.
Пра здарэнне паведаміла ў Фэйсбуку галоўнае ўпраўленне Нацыянальнай паліцыі ў Кіеўскай вобласці.
Па звестках праваахоўнікаў, два беларусы і расіянка незаконна трапілі на тэрыторыю гэтага ваеннага абʼекта. Маладыя людзі хацелі атрымаць яскравыя ўражанні і фота.
Пра падзенне беларускага сталкера паведаміў яго калега, які выклікаў паліцыю. Праваахоўнікі выклікалі на месца здарэння "хуткую дапамогу", аднак медыкі толькі канстатавалі смерць.
Украінская паліцыя пачала крымінальную справу за наўмыснае забойства з адзнакай пра няшчасны выпадак.
Акрамя таго, на двух іншых турыстаў склалі адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне рэжыму радыяцыйнай бяспекі. Ім пагражае штраф і дэпартацыя з Украіны.