Брастаўчанін, які зваліўся з восьмага паверху, памёр у лякарні
28.11.2017 10:14
—
Разное

Фота: БЕЛТА
У Брэсце ў лякарні памёр мужчына, які вываліўся з восьмага паверху, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка УУС аблвыканкама Сяргея Дучэнку.
Няшчаснае здарэнне адбылося зранку 19 лістапада ў мікрараёне Усход. 32-гадовы мужчына вываліўся з акна ўласнай кватэры ў дзевяціпавярховым доме.
Відавочцы выклікалі пацярпеламу хуткую дапамогу. Мужчыну шпіталізавалі ў цяжкім стане ў рэанімацыю Брэсцкай абласной лякарні.
Медыкі больш за тыдзень змагаліся за жыццё мужчыны, але выратаваць яго не змаглі. Брастаўчанін памёр 27 лістапада каля 20.05.
Па гэтым факце праводзіцца праверка.