У Мінску грузавік выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з легкавіком (фота)
27.11.2017 18:33
—
Разное

Фота: sudexpert.gov.by
У Мінску грузавік Mercedes выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з легкавіком. Здарэнне адбылося 27 лістапада на Аранскай вуліцы. З пераломам рукі быў шпіталізаваны кіроўца аўтамабіля Mazda. Грузавік у выніку ДТЗ з праезнай часткі выехаў праз ходнікі на зялёную зону. ДАІ праводзіць расследаванне, інфармуе сайт minsknews.by.